Цены на Комаровке (на 03.06.2010)
Масло сливочное "Снов" (200 г.) - 3020
Молоко "Снов" - 1550
Хлеб "Водар" - 1340
Колбаса докторская "Снов" - 13440
Курица "Снов" - 7880
Яйца куриные - 3000
Масло растительное "Затея" - 4350
Намесьнiк старшынi Партыi БНФ Вiнцук Вячорка ня быў зарэгiстраваны кандыдатам у дэпутаты па 107-й Усходняй выбарчай акрузе ў Мiнску. Фармальнай падставай для адмовы стала тое, што ня ўсе пададзеныя за Вячорку подпiсы былi сапраўднымi.
Пасля таго, як стала вядома, што Вячорку не ўдасца пазмагацца за дэпутацкi мандат, у рэдакцыю "Народнай волi" сталi тэлефанаваць i прыходзiць жыхары "Зялёнага Луга", тыя, хто паставiў подпiс за вылучэньне Вячоркi i быў гатовы за яго галасаваць. Людзi пыталiся: "Што нам рабiць далей? Што параiць "наш" кандыдат?"
Журналісты папрасiлi спадара Вячорку адказаць на пытаньне выбарцаў:
— Вы ведаеце, за апошнiя гады я засьведчыў, што ня толькi арыентуюся ў праблемах нашага раёна, але й пасьлядоўна адстойваю iнтарэсы людзей.
Я пасьлядоўна выступаю супраць сумнеўнага будаўнiцтва дома па вулiцы Гамарнiка. Гэты дом па дакументацыi праходзiць як звычайны, але насамрэч там плануецца пабудаваць вельмi вялiкiя па плошчы кватэры. Гэты дом зацяняе двор двух iншых дамоў. Гэты дом пазбаўляе нармальнай вентыляцыi дзiцячы садок, якi знаходзiцца ў гэтым двары. Больш за тое, жыхары так i не змаглi пабачыць поўнай дакументацыi на гэты дом. Дарэчы, ягонае будаўнiцтва не было пазначана ў генеральным плане. Можа быць, у будучынi мы даведаемся, чые капiталы ўкладзены ў гэтае будаўнiцтва. Больш за тое, дом будуецца на "гатовых", пракладзеных за бюджэтныя сродкi камунiкацыях... Гэтая акалiчнасяць дазваляе эканомiць прыватнаму забудоўшчыку нямалыя грошы...
Акрамя таго, выбарцы ведаюць i пра маю палiтычную пазiцыю. Я дзякую ўсiм, хто паставiў за мяне свой подпiс, гэтыя людзi падзяляюць разам са мной каштоўнасьцi свабоды, дэмакратыi, незалежнасьцi i еўрапейскага выбару Беларусi. Мяне не зарэгiстравалi з той прычыны, што быццам бы частка подпiсаў за маё вылучэньне была несапраўднай. Зразумела, людзi, якiя паставiлi за мяне свае подпiсы, абражаны. У гэтай сувязi, паколькi ў нашай акрузе няма прадстаўнiкоў Аб'яднаных дэмакратычных сiл сярод тых кандыдатаў, якiя засталiся, я заклiкаю выбарцаў з "Зялёнага Луга" не хадзiць на выбары.

На здымку: фактычна незаконнае будаўніцтва дома па вул. Гамарніка