Цены на Комаровке (на 03.06.2010)
Масло сливочное "Снов" (200 г.) - 3020
Молоко "Снов" - 1550
Хлеб "Водар" - 1340
Колбаса докторская "Снов" - 13440
Курица "Снов" - 7880
Яйца куриные - 3000
Масло растительное "Затея" - 4350
16 кастрычніка ў палову на другую гадзіну ночы на ўезьдзе на плошчу Бангалор з вуліцы Багдановіча на вялікай хуткасьці перавярнуўся "Додж Стратус". Яго кіраваў без пасьведчаньня вучань 11-ага класу менскай школы. Аўтамабіль ехаў 150 кіламетраў у гадзіну, наскочыў на бардзюр, пасьля гэтага некалькі разоў перакуліўшыся.
У машыне былі сем чалавек - вучні старэйшых класаў, якія вярталіся з футбольнай гульні Беларусі з Англіяй. У выніку загінулі хлопец 1990 году нараджэньня ды дзяўчына 1987-ага. Яны знаходзіліся на каленях пасажыраў, што сядзелі адзаду.
Кіроўца пасьля аварыі зьбег. Яго асобу ўстанавілі вельмі скора. Вядома, што хлопец ужо двойчы быў пад адмінстрацыйнай адказнасьцю за кіраваньне аўтамабілем нецьвярозым.
Толькі праў чатыры дні ён прыйшоў у міліцыю, даў паказаньні і прызнаўся ў дарожна-транспартным здарэньні на аўтамабіле, што належыць ягонай маці.
Нагадаем, што плошча Бангалор найбольш аварыйнае месца ў Менску.
