Цены на Комаровке (на 03.06.2010)
Масло сливочное "Снов" (200 г.) - 3020
Молоко "Снов" - 1550
Хлеб "Водар" - 1340
Колбаса докторская "Снов" - 13440
Курица "Снов" - 7880
Яйца куриные - 3000
Масло растительное "Затея" - 4350
Прынамсі два крыжы былі зноўку паламаныя невядомымі асобамі ў Курапацкім лесе. Гэта заўважылі сябры партыі КХП-БНФ, якія наведаліся ўпарадкаваць урочышча перад сьвятам ушанаваньня памяці продкаў - Дзядамі.
“Працягваецца панаваньне сатаны ў душах шэрагу людзей, якія ненавідзяць Беларусь, нашу гісторыю, нашу гістарычную памяць, нас, нашых продкаў", - сказаў з гэтай нагоды ў інтэрвію "Радыё Свабоды" сакратар узгаданай партыі Валер Буйвал.
На тэрыторыі помніка гісторыі міжнароднага значэньня ў Курапатах ляжаць парэшткі ад 30 тыс. да 200 тыс. ахвяраў сталінскага тэрору.
Шмат разоў мемарыяльны комплекс апаганьвалі невядомыя, і толькі аднойчы злачынцаў злавілі (тут можна пабачыць здымак непаўнагадовых вандалаў. Аднак вандалаў амніставалі, а ўлетку органы ўнутраных справаў прыпынілі яшчэ адну крымінальную справу па факце зьнішчэньня шасьці помных крыжоў.

Глядзіце якія мерапрыемствы адбудуцца ў урочышчы Курапаты 29 кастрычніка і 1 лістапада.