Дарагі "Кавасакі" завалаклі на прыватнае падвор'е і накрылі брэзентам

kavasaki.jpg

Паводле interfax.by, карны вышук РАУС Савецкага раёна
ў выніку пасьпяховай аперацыі знайшоў выкрадзены матацыкл "Кавасакі" коштам $10 тыс. Зрэшты, гэта было ня так складана: сьляды валачэньня прывялі службоўцаў у прыватны сектар.

Там на адным з падвор'яў і быў знойдзены "Кавасакі", прыхаваны пад брэзентам. У РАУСе агенцтву "Інтэрфакс-Захад" паведамілі наступнае: "Оперупаўнаважаныя схаваліся, пачакалі, пакуль злодзей вернецца па матацыкл, і затрымалі яго. Распачатая крымінаьная справа. Вядзецца следцтва".

Паводле РАУС, матацыкл быў пакінуты мянчуком без дагляду ўсяго на адну гадзіну ў двары дома ў начны час.

завалок моцік

завалок моцік да раніцы на падвор'е, атрымаў 5 год турмы..

не, ну чувакі

не, ну чувакі папаліліся з-за сваёй дурноты.. як можна было яго ВАЛАЧЫ?? спыталі б мяне як яго скрасьці нармалёва))

Пакінуць каментар

Зьмест гэтага поля прыватны і ня будзе ўсім бачны.
  • Даступныя HTML тэгі: <em> <sup> <sub> <u> <strong> <strike> <h1> <h2> <h3> <ul> <li> <ol>