Цены на Комаровке (на 03.06.2010)
Масло сливочное "Снов" (200 г.) - 3020
Молоко "Снов" - 1550
Хлеб "Водар" - 1340
Колбаса докторская "Снов" - 13440
Курица "Снов" - 7880
Яйца куриные - 3000
Масло растительное "Затея" - 4350
Пракуратура Савецкага раёна праводзіць праверку па факце сьмерці грамадзяніна Конга ў Цнянскім вадасховішчы 28 ліпня, паведамляе інфармацыйнае агенцтва "Інтэрфакс - Захад".
Грамадзянін Конга 1965 года нараджэньня, ягоная жонка і іх маленькая дачка пайшлі адпачыць на Цнянскае вадасховішча, паведаміў агенцтву старшы памочнік пракурора Менска Сяргей Балашаў. "Па словах жанчыны, яна і яе муж былі цьвярозыя. Мушчына плаваць ня ўмеў і таму толькі хадзіў па вадзе ля берага.
Калі ж ён пачаў патанаць, ягоная жонка плавала ў некалькіх метрах ад берага і падумала, што ён балуецца", паведаміў суразмоўца. На думку жанчыны, яе муж зваліўся ў нейкую яму пад вадоў і захлынуўся.
Ад пачатку сезона на Цнянке патанулі ня менш за 6 чалавек. Толькі ад 3 да 5 ліпня на Цнянцы загінулі два чалавекі - студэнт Беларускана нацыянальнага тэхнічнага ўніверстэту і абітурыент.
Цнянскае вадасховішча - наліўное вадасховішча, у складзе Вілейска-Менскай воднай сістэмы на тэрыторыі Савецкага раёна. Пабудавана ў 1982 годзе. Сіліцца з вадасховішча Дразды.