Цены на Комаровке (на 03.06.2010)
Масло сливочное "Снов" (200 г.) - 3020
Молоко "Снов" - 1550
Хлеб "Водар" - 1340
Колбаса докторская "Снов" - 13440
Курица "Снов" - 7880
Яйца куриные - 3000
Масло растительное "Затея" - 4350
Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька паведаміў Хартыі'97 дэталі свайго затрыманьня супрацоўнікамі міліцыі на Камароўскім рынку 30 верасьня.
"Мяне затрымалі супрацоўнікі Савецкага РАУС. Адметнай была рэакцыя людзей на мой арышт. Пяцёра пенсіянераў адразу ж падбеглі да міліцыянтаў і пачалі абурацца. Адзін ветэран крычэў: я ўсю вайну перажыў, але ў мяне забралі ільготы, пенсія мізэрная, можа, я ў вайну ня ў тых страляў?"
Старшыня АГП адзначыў, што людзі так узрушана не рэагавалі за ўсе 15 гадоў знаходжання Лукашэнкі пры ўладзе. "Міліцыянты ажно зьбянтэжыліся, бо на іх паўплывалі дакоры пенсіянераў. Я болей скажу - нават сярод міліцыянтаў расьце незадаволенасьць. Ужо ў машыне адзін з супрацоўнікаў міліцыі спытаў мяне: як жыць сям'і з 4 чалавек на заробак у 1.200.000?"
На думку А. Лябедзькі, тэма крызіса - найнебясьпечнейшая для ўладаў. Ён заявіў Хартыі'97, што зьбіраецца й надалей удзельнічаць у такіх інфармацыйных пікетаваньнях. Ідэя аб перасоўных пікетах па раздачы інфармацыйных буклетаў прыйшла да актывістаў АГП пасьля таго, як улады забаранілі амаль 500 пікетаў па ўсёй краіне.