Цены на Комаровке (на 03.06.2010)
Масло сливочное "Снов" (200 г.) - 3020
Молоко "Снов" - 1550
Хлеб "Водар" - 1340
Колбаса докторская "Снов" - 13440
Курица "Снов" - 7880
Яйца куриные - 3000
Масло растительное "Затея" - 4350
У Менску затрыманыя ўдзельнікі пікета ў абарону 10 гомасэксулістаў з Ірана, якіх выраклі на сьмяротнае пакараньне ісламскія суды. Міліцыянты затрымалі і журналістку беларускага выданьня.
У сераду 16 сьнежня ў Менску супрацоўнікі Савецкага РАУС затрымалі актывістаў руху "ГейБеларусь", якія пратэставалі ля будынку амбасады Ірана ў Менску.
Дэманстранты трымалі плакаты з надпісамі "Спытніце забойствы геяў" на беларускай і ангельскай мовах. Апрача таго, супрацоўнікам прадстаўніцтва Ірана перадалі петыцыю з патрабаваньнем спыніць перасьлед геяў у Іране, паведамляе сайт праваабарончага руху "ГейБеларусь".

Міліцыянты затрымалі ня толькі траіх удзельнікаў пікета, але й карэспандэнтку выданьня "Наша Ніва" Настасьсю Шамрэй, якую адпусьцілі пасьля праверкі дакументаў.
Пасьля размоваў актывістаў завезьлі ў суд, дзе аднаму зь іх - Аляксандру Гагарыну - быў прызнаны віноўным у адміністрацыйным правапарушэньні па артыкуле 23.34 КоАП Рэспублікі Беларусь "Парушэньне парадка арганізацыі альбо правядзеньня масавага мерапрыемства альбо пікетаваньня" і атрымаў штраф у памеры трох базавых велічыняў (105 тысяч беларускіх рублёў).
Судовыя паседжаньні па справах астатніх удзельнікаў пікета адбудуцца 22 і 23 сьнежня.