Весьнік Камароўкі

pic78607.thumbnail.jpg

Большасьць сродкаў масавай інфармацыі (СМІ) Беларусі ператвораныя дзяржавай у сродкі масавай інфармацыі і прапаганды (СМІП).
СМІ павінны інфармаваць грамадзтва і кантраляваць уладу, тым часам як СМІП проста прылада для аднабокага асьвятленьня падзеяў з гледзішча ўладнай групоўкі.

Недзяржаўныя выданьні фактычна трываюць інфармацыйную і эканамічную блакаду. Забарона на распаўсюд у кіёсках “Саюздруку”, забарона на падпіску, забарона на разьмяшчэньне рэклямы, інфармацыі. У Беларусі на сёньня ацалела толькі 10 (!) грамадзка-палітычных недзяржаўных газэт, наклад якіх складае адну тысячу асобнікаў і больш.

У рэйтынгу свабоды мэдыяў у 2007 годзе, вызначаным арганізацыяй “Рэпартэры бяз межаў”, Беларусь займае 151-ае месца з 169 краін сьвету. Напрыклад, афрыканская Руанда альбо азіяцкі Таджыкістан больш свабодныя для журналістаў за Беларусь.

У Індэксе Свабоды слова ("Freedom House Freedom of the Press ranking") Беларусь займае 188-е месца ў сьвеце са 195 краін, што на дзьве прыступкі ніжэй за пазалеташні паказнік.

Рэдакцыя незалежнага грамадзка-палітычнага бюлетэню “Веснік Камароўкі” была заснавана ў студзені 2007 года і была абноўленая ў траўні таго ж года.

"Веснік Камароўкі" выходзіў двойчы на месяц да траўня 2008. Дагэтуль было выдадзена 28 нумароў. Спампаваць кожны з іх можна ніжэй.

Неўзабаве выдацьцё бюлетэню пачнецца ў новым фармаце.

Студзень 2007

1
Люты 2007

2
Сакавік 2007

3 4
Красавік 2007

5

Травень 2007

6 7
Чэрвень 2007

8
Ліпень 2007

9 10
Жнівень 2007

11
Верасень 2007

12 13
Кастрычнік 2007

14 15
Лістапад 2007

16 17
Сьнежань 2007

18 19
Студзень 2008

20 21
Люты 2008

22

Сакавік 2008

23 24
Красавік 2008

25 26
Травень 2008

27 28
Чэрвень 2008

...